БЕЛ Ł РУС

Як міліцыянты ратавалі лася, які праваліўся пад лёд у Брагінскім раёне ВІДЭА

18.01.2018 / 10:56

УШ

Падчас патрулявання зоны адчужэння непадалёк ад выселенай вёскі Крукі патруль заўважыў, што ў рацэ цямнее вялікая пляма. Высветлілася, што пад лёд праваліўся лось.

Жывёла была яшчэ жывая, але яна пачала ўмярзаць у лёд. Міліцыянты бервяном разбілі корку вакол лася — гэта заняло больш за гадзіну.

Паціху жывёла рухалася да берага, але на фінальны рывок у лася амаль не засталося сіл. Міліцыянты дапамаглі ласю літаральна падцягнуўшы таго за вуха.

На беразе лось каля 10 хвілін праляжаў на зямлі, пасля ўсё ж трохі ачуняў і накіраваўся ў лес.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула