Дзіўная аварыя пад Мінскам: легкавік апярэдзіў аўтобус і рэзка даў па тармазах ВІДЭА
21 студзеня на магілёўскай трасе аўтобус сутыкнуўся з легкавіком «Пежо».
Момант удару трапіў на відэа. Бачна, што легкавік перастроіўся ў паласу, дзе ехаў аўтобус і, уключыўшы аварыйную сігналізацыю, рэзка спыніўся. А вось кіроўца аўтобуса запаволіцца не паспеў.
Ці пацярпеў хтосьці ў ДТЗ, пакуль невядома.