БЕЛ Ł РУС

Лукашэнкаўскае агенцтва БелТА напісала пра інстаграм Бузавай і порназорку Беркаву. А пра Анемпадыстава — ні слова

24.01.2018 / 12:19

nn.by

Сёння стала вядома, што Беларусь стала бяднейшай яшчэ на аднаго таленавітага чалавека: не стала паэта і мастака Міхала Анемпадыстава. Ён памёр у 53 гады.

Аднак дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА не заўважыла навіны.

У раздзеле «Культура» паведамляецца пра смерць замежнай пісьменніцы Урсулы Ле Гуін, юбілей Юрыя Башмета. Абсмоктваецца інстаграм вядучай «Дома-2» Вольгі Бузавай і стрыптыз порназоркі Елены Беркавай.

Зрэшты, па запыту «Анемпадыстаў» агенцтва ўвогуле не выдае ніводнага выніку.

* * *

Дзмітрый Жук — генеральны дырэктар БелТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула