БЕЛ Ł РУС

Давыдзька: «Белай Русі» як грамадскай арганізацыі прасцей прэтэндаваць на гранты

28.01.2018 / 21:18

БЮ

Чаму «Белая Русь» так і не стала партыяй? Адказ на гэтае пытанне новы старшыня арганізацыі Генадзь Давыдзька даваў у эфіры «Контураў» на АНТ.

Фота grodnonews.by

«Мэта любой партыі — прыход да ўлады. У «Белай Русі» такой мэты няма. Больш за тое, яна не можа быць і партыяй улады, бо яшчэ не вычарпаныя рэзервы грамадскага аб’яднання.

З грамадскай арганізацыяй больш ахвотна вядуць дыялог замежныя партнёры, грамадскай арганізацыі прасцей прэтэндаваць на гранты па экалогіі, па здароўі», — патлумачыў Давыдзька.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула