БЕЛ Ł РУС

У Мінску з 6-га паверха зваліўся будаўнік, ён загінуў

29.01.2018 / 13:15

Nashaniva.com

sk.gov.by

Раніцай 28 студзеня цясляр-бетоншчык зваліўся з вышыні шостага паверха жылога дома, што будуецца па праспекце Дзяржынскага ў Мінску, і памёр на месцы.

39-гадовы мужчына адзін выконваў маналітныя работы на краі пляцоўкі. Паводле папярэдніх дадзеных, ён прайшоў інструктаж, а таксама меў неабходныя сродкі абароны: каску і страховачны пояс для замацавання да троса.

Па дадзеным факце праверку праводзіць Маскоўскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Са слоў калегаў загінулага, у той дзень ён выказваў скаргі на дрэннае самаадчуванне, паведамляе sk.gov.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула