БЕЛ Ł РУС

У Расіі зафіксавалі зніжэнне рэйтынгу Пуціна на 5%

1.02.2018 / 09:42

Nashaniva.com

Getty Images

Электаральны рэйтынг прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ўпершыню з пачатку выбарчай кампаніі апусціўся ніжэй за 70%, вынікае з даследавання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (ВЦІОМ). Эксперты тлумачаць гэта з'яўленнем пачуцця альтэрнатывы ў выбаршчыкаў, паведамляе Бі-бі-сі.

Калі ў сярэдзіне снежня за Пуціна былі гатовыя прагаласаваць 74,8% расіянаў, то цяпер іх колькасць апусцілася да 69,9%. Апытанне праводзілася 26-28 студзеня. Яшчэ 11-15 студзеня падтрымаць прэзідэнта на выбарах збіраліся 73,2% рэспандэнтаў.

Гэта самы нізкі рэйтынг Пуціна з пачатку снежня, калі ён заявіў пра гатоўнасць абірацца на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін. Рэкорд за кампанію быў дасягнуты ім у сярэдзіне снежня: 76,8% апытаных 18-20 снежня былі гатовыя аддаць свой голас за дзеючага прэзідэнта.

У штабе Пуціна не змаглі патлумачыць прычыны падзення рэйтынгу кандыдата.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула