Андрэйчанка стаў упаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы на Віцебшчыне замест Мацюшэўскага
На Віцебшчыне і Гомельшчыне новыя ўпаўнаважаныя прадстаўнікі кіраўніка дзяржавы, паведамляе БелТА.
Упаўнаважаным прадстаўніком у Віцебскай вобласці замест Васіля Мацюшэўскага стаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка.
На Гомельшчыне ўпаўнаважаным прадстаўніком будзе кіраўнік Апарату Савета Міністраў Аляксандр Турчын.