БЕЛ Ł РУС

Пажар у Асіповіцкім раёне: згарэлі мама і яе 8-гадовая дачка

4.02.2018 / 11:25

Nashaniva.com

фота з фэйсбука Аксаны Салянюк

Пра здарэнне ў в. Копча ў Асіповіцкім раёне паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік СК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Лецішча загарэлася а 4-й раніцы. У доме знаходзіўся мужчына, яго дачка 1988 г.н і 8-гадовая ўнучка. Мужчына паспеў выбрацца з дому, а цела жанчыны і дзяўчынкі былі выяўленыя пасля ліквідацыі пажару.

На месцы працуюць следчыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула