БЕЛ Ł РУС

Навуковец зрабіў ФОТА аднаго атама стронцыю, які можна ўбачыць простым вокам

14.02.2018 / 14:49

nn.by

Атамы настолькі малыя, што чалавек не можа разгледзець іх нават з дапамогай магутных мікраскопаў. Аднак аспірант Оксфардскага ўніверсітэта Дэвід Нэдлінгер здолеў сфатаграфаваць адзін атам стронцыю на звычайны фотаапарат.

Фатаграфія зробленая праз акно вакуумнай камеры, у якой знаходзіцца іённая пастка. Калі вы пільна ўгледзіцеся ў цэнтр, то заўважыце бляклую блакітную кропку. Гэта і ёсць атам стронцыю — 23-га па распаўсюжанасці элемента на Зямлі. 

Стронцый у эксперыменце выкарыстоўвалі з-за памеру: у яго 38 пратонаў, і дыяметр атама складае некалькі мільённых доляў міліметра. Звычайна гэтакі дробны аб'ект мы б не разглядзелі, але навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць атам ярчэй: яго асвяцілі высокамагутным лазерам, праз які электроны, што круцяцца па арбіце вакол ядра, атрымалі больш энергіі і пачалі выпраменьваць святло. Як толькі зараджаныя электроны далі дастатковую колькасць святла, самая звычайная камера змагла сфатаграфаваць атам, хаця і з доўгай вытрымкай. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула