БЕЛ Ł РУС

Пасажыры знялі ВІДЭА, як проста ў паветры разбураецца рухавік самалёта

14.02.2018 / 15:10

Nashaniva.com

that looks bad, plane and simple ✈️ #ua1175 pic.twitter.com/EKXUxDBw9q

— Erik Haddad (@erikhaddad) February 13, 2018

@erikhaddad / Twitter

Распрацоўшчык Google Эрык Хадад (Eric Haddad) апублікаваў у Twitter відэа разбуранага ў палёце рухавіка Boeing 777-200. Самалёт, які рухаўся з Сан-Францыска на Гаваі, належыць авіякампаніі United Airlines. Перавозчык высвятляе прычыну таго, што здарылася.

Нягледзячы на тое, што рухавік страціў абцякальнік, самалёт удала прызямліўся ў Ганалулу. Хадад апублікаваў пару жартаў, а таксама выклаў больш выразную фатаграфію разбурэнняў пасля прызямлення.

for those fellow flight enthusiasts wanting to see more detail #ua1175 pic.twitter.com/SvADgjWgIK

— Erik Haddad (@erikhaddad) February 14, 2018

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула