БЕЛ Ł РУС

На выходных — мокры снег, у панядзелак крыху пахаладае

16.02.2018 / 11:51

Nashaniva.com

17 лютага чакаецца пераважна пахмурнага надвор'я. Невялікі снег, мокры снег. Тэмпература паветра ноччу і раніцай -2..- 7°С, у другой палове дня -4.. + 2°С.

18 лютага надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты з Балтыйскага мора. Кароткачасовы снег, мокры снег. Ноччу -2..- 8°С, днём -5.. + 1°С.

У панядзелак на тэрыторыю краіны пачнуць паступаць няўстойлівыя паветраныя масы з поўначы. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах краіны чакаецца невялікі кароткачасовы снег. Ноччу -5..- 10°С (пры праясненнях -11..- 14°С); максімальная днём -1..- 7С, па паўднёвым захадзе 0.. + 1°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула