Сур'ёзны падыход: на ўчастку ў Магілёве дзверы на ноч заклеілі скотчам ФОТАФАКТ
Чытач mspring.online даслаў фота апячатаных дзвярэй аднаго з выбарчых участкаў Магілёва. Як правіла, дзверы пламбіруюць пры дапамозе пластыліну або сургучу і пячаткі. Аднак камісія ўчастка №74 паступіла прасцей і заклеіла дзверы проста скотчам.