БЕЛ Ł РУС

Вікторыя Азаранка па-ранейшаму не можа пакідаць з сынам Лос-Анджэлес

16.02.2018 / 22:32

Nashaniva.com

Бок судовага працэсу ад Білі Маккіга падаў апеляцыю на рашэнне суда Каліфорніі па пытаннях апекі над сынам Леа на карысць Вікторыі Азаранкі.

Пра гэта Pressball.by распавёў кіраўнік Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Цяцерын.

Раней суд Каліфорніі вынес рашэнне на карысць Вікторыі Азаранкі ў справе аб апецы над яе сынам Леа Аляксандрам. Спартсменка настойвала на тым, што справа павінна разглядацца не на радзіме бацькі хлопчыка, у ЗША, а ў Беларусі. У бацькі сына Білі было тры тыдні, каб абскардзіць рашэнне. Ён у гэты тэрмін ўклаўся, і цяпер будзе разгляд апеляцыі.

Вікторыя Азаранка па-ранейшаму не можа пакідаць з сынам Лос-Анджэлес, яна не гуляе з лета 2017 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула