БЕЛ Ł РУС

У Гродне кіроўца Mercedes збіў на пераходзе маладую маці з дзіцём

23.02.2018 / 22:45

Nashaniva.com

У Гродне кіроўца Mercedes не заўважыў і збіў на пешаходным пераходзе маці з маленькім дзіцём, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.

У той час, калі справа ад аўтамабіля ішлі пешаходы, кіроўца сканцэнтраваў увагу на падзяляльнай паласе, чакаючы іх адтуль. Калі перавёў позірк на праезную частку, тармазіць было позна. 29-гадовую гараджанку шпіталізавалі. Дзіця не пацярпела.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула