Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння рэдактара газеты «Завтра» Праханава
Аляксандр Лукашэнка павiншаваў з 80-годдзем галоўнага рэдактара газеты «Завтра» Аляксандра Праханава. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«У нашай краіне Вас добра ведаюць і цэняць як выдатнага грамадскага дзеяча, яркага публіцыста і таленавітага пісьменніка. Ваш глыбокі патрыятызм з'яўляецца годным арыенцірам для ўсіх, каму неабыякавы лёс Радзімы і сучаснага свету», — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка адзначыў, што асаблівай падзякі заслугоўвае ўклад Аляксандра Праханава у развіццё духоўных асноў саюзнай дзяржавы, ва ўмацаванне дружбы паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі.