БЕЛ Ł РУС

Мазырскія пагранічнікі выявілі ў кіроўцы сігнальны боепрыпас

26.02.2018 / 22:37

Nashaniva.com

У пункце пропуску «Аляксандраўка» мазырскія памежнікі пры афармленні на выезд ва Украіну аўтамабіля Peugeot у скрыні знайшлі сігнальны боепрыпас, паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.

Тэрыторыю ачапілі, праінфармавалі супрацоўнікаў падраздзялення па надзвычайных сітуацыях, органаў унутраных спраў, прадстаўнікоў іншых структур, а таксама калег з Жытомірскага пагранатрада.

У дачыненні да кіроўцы распачата праверка па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч.1 ст.333-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Беларусі агнястрэльнай зброі або боепрыпасаў). Прызначана балістычная экспертыза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула