БЕЛ Ł РУС

Зніклага 20-гадовага хлопца знайшлі мёртвым: цела было ў Свіслачы ля Кастрычніцкай

27.02.2018 / 16:32

УШ

20-гадовы Уладзіслаў Рыбнікаў, родам з аграгарадка Шчыткавічы, быў у вышуку.

Ён жыў у Мінску, сышоў ноччу з дома 25 лютага. Больш яго ніхто не бачыў.

А 27 лютага цела хлопца знайшлі ў Свіслачы каля вуліцы Кастрычніцкай, паведамляе Следчы камітэт.

«Паводле папярэдняй версіі, смерць не носіць крымінальны характар. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны прызначана судова-медыцынская экспертыза», — кажуць у СК. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула