БЕЛ Ł РУС

Расійская «Транснафта» можа пабудаваць трубаправод ад беларускіх НПЗ да расійскага порта ва Усць-Лузе

28.02.2018 / 16:26

Nashaniva.com

Кампанія «Транснафта» разглядае магчымасць будаўніцтва нафтапрадуктаправоду да порта Усць-Луга для транспарціроўкі дызельнага паліва з беларускіх НПЗ, паведамляе агенцтва RNS.

«Мы абмяркоўваем з «Транснафтай» магчымасць прыходу да нас дызельнай трубы — гіпатэтычна такая магчымасць ёсць», — адзначыў гендырэктар кампаніі «Усць-Луга Ойл» Канстанцін Хамлай.

Паводле яго слоў, ва Усць-Лузе ёсць магутнасці для дадатковай перавалкі 6-7 млн тон нафтапрадуктаў.

У той жа час віцэ-прэзідэнт «Транснафты» Сяргей Андронаў растлумачыў, што патэнцыйны аб'ём перавалкі беларускага дызпаліва пакуль не дазваляе эканамічна абгрунтаваць праект.

«Мы глядзелі магчымыя аб'ёмы, на ўзроўні 3,5-4 млн тон — гэта не дазваляе эканамічна абгрунтаваць гэты праект», — адзначыў Андронаў, дадаўшы, што гэтыя аб'ёмы больш эфектыўна пастаўляць па чыгунцы.

У цяперашні час беларускія НПЗ перапраўляюць нафтапрадукты ў асноўным праз парты краін Балтыі, аднак расійскае кіраўніцтва імкнецца пераканаць Беларусь карыстацца расійскімі партамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула