БЕЛ Ł РУС

Сярэдні заробак у Эстонii вырас да 1221 еўра

1.03.2018 / 10:56

Nashaniva.com

У мінулым годзе сярэдні месячны брута-заробак склаў 1221 еўра (1 039 еўра чыстымі), што на 6,5% больш, чым ў 2016 годзе. У чацвёртым квартале мінулага года брута-заробак вырас да 1271 еўра, што на 7,5 працэнта больш паказчыкаў 2016 года, пишет postimees.ee.

Дэпартамент статыстыкі адзначае, што сярэдні брута-заробак вырас амаль ва ўсіх сферах. Самы высокі брута-заробак быў у другім і чацвёртым кварталах мінулага года.

Па паветах у мінулым годзе найбольш высокая сярэдняя брута-зарплата была зафіксавана ў Хар'юмаа (1353 еўра) і Тарту (1215 еўра), а самым нізкім на выспах Хіймаа (883) і Саарэмаа (876).

Сярэдні пагадзінны заробак у 2017 г. склаў 7,40 еўра, што на 7,2 працэнта больш, чым ў 2016-ым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула