БЕЛ Ł РУС

Мінску шукаюць веласіпедыста, які збіў пенсіянера ФОТА

5.03.2018 / 16:56

Nashaniva.com

У канцы лютага мужчына ехаў на веласіпедзе па вуліцы Леніна і збіў пенсіянера. Пацярпелы выказаў незадаволенасць: наспеў канфлікт, які перарос у бойку. Зламыснік агрэсіўна адрэагаваў на заўвагі і нанёс пажылому мужчыну некалькі ўдараў кулаком па твары. Пасля знік.

Супрацоўнікі міліцыі падзяліліся фота меркаванага парушальніка.

Афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РУУС Мінска Таццяна Кавалёва звярнулася да ўсіх:

— Калі вы пазналі мужчыну на фота альбо маеце інфармацыю пра яго месцазнаходжанне, прашу звяртацца ў РУУС або па тэлефонах: (029) 659-50-52, (029) 123-21-01, (025) 956-55-19 або 102. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула