БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, чаму падчас біятлона Аляксандр Лукашэнка страляў са спецыяльнай падстаўкі

6.03.2018 / 0:46

БЮ

Бронзавы прызёр Алімпіяды-1998 Аляксей Айдараў патлумачыў, чаму падчас біятлоннага забегу з алімпійцамі Аляксандр Лукашэнка страляў не са становішча лежачы, як спартоўцы, а са спецыяльнага прыстасавання.

«Усё вельмі проста: прэзідэнт наш вельмі спартыўны, я з ім па спорце ўжо знаёмы вельмі даўно. І я ведаю, што ў яго праблема з каленам — я думаю, не трэба тлумачыць, што такое праблема з каленам для спартсменаў. І трэба было неяк выкручвацца з сітуацыі. Паставілі звычайны стол, на стол паклалі дыван, на дыван паставілі звычайную лаўку і зрабілі ўпор для стральбы», — расказаў Айдараў у эфіры АНТ.

Гімнастка Ксенія Санковіч удакладніла, што Лукашэнка трапіў 20 з 20, тады як сам Айдараў — былы прафесійны спартсмен — толькі 12 з 20.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула