БЕЛ Ł РУС

Амаль 750 літраў спірту хаваў у гаражы жыхар Ашмян

6.03.2018 / 16:24

Nashaniva.com

Праваахоўнікі знайшлі ў гаражы ў жыхара Ашмян 740 літраў спірту, паведамляе Гродзенскае УУС.

Буйная партыя спірту, якая захоўвалася ў гаражы мужчыны 1963 года нараджэння, была канфіскавана супрацоўнікамі міліцыі падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Мужчына растлумачыў, што не памятае, дзе купіў такую вялікую колькасць вадкасці, аднак у далейшым планаваў яе выкарыстоўваць выключна для ўласных патрэб. Аднак часцей за ўсё падобныя партыі набываюцца для далейшай рэалізацыі.

Жыхар Ашмян у 2016 годзе ўжо трапляў у поле зроку міліцыі з аналагічнымі парушэннямі. Зараз у дачыненні да яго складзены адміністрацыйны пратакол.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула