У Магілёве прайшла працэсія супраць абортаў ФОТЫ
З блаславення арцыбіскупа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія ў Магілёве прайшоў ужо традыцыйны хросны ход, які прапагандуе забарону абортаў у Беларусі.
Для царквы любое перарыванне жыцця — «маральная, сацыяльная і дэмаграфічная трагедыя нацыянальнага маштабу».
Людзей на вуліцах і каментатараў у сацсетках, праўда, павесяліла, што працэсію ахоўвала міліцыя.
«Дзеці — багацце нашай краіны».
Паводле статыстыкі Мінздароўя Беларусі, за 2016 год беларускі зрабілі 13,9 тысячы абортаў. У многіх бальніцах краіны праводзяцца дні і тыдні без абортаў. Нядаўна дактары ў Лагойску ўвогуле адмовіліся рабіць аборты. Асобна з абортамі змагаюцца праваслаўныя псіхолагі, якім дазваляюць кансультаваць будучых маці.