БЕЛ Ł РУС

На брэсцкім чыгуначным вакзале з'явіліся надпісы па-кітайску ФОТАФАКТ

10.03.2018 / 9:5

Nashaniva.com

Паводле сведчанняў персаналу станцыі Брэст-Цэнтральны, у апошні час прыкметна павялічылася колькасць пасажыраў з Кітая: турыстаў і дзелавых людзей, паведамляе «Вячэрні Брэст», таму на чыгуначным вакзале горада зараз можна прачытаць на кітайскай мове асноўныя ўказальнікі: «каса», «медпункт», «міліцыя» і іншыя.

Нагадаем, што раней кітайскія надпісы з'явіліся на чыгуначным вакзале ў Мінску. А першым у 2017 годзе кітайскую мову стаў выкарыстоўваць Нацыянальны аэрапорт «Мінск».

Чакаецца, што ўсходні каларыт будзе мець і Нацыянальны стадыён, будаўніцтва якога плануецца ў Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула