БЕЛ Ł РУС

У Ваўкавыску колькасць хворых на адзёр вырасла да 12 чалавек

10.03.2018 / 15:51

Nashaniva.com

У пятніцу дыягназ быў лабараторна пацверджаны 12 жыхарам горада. У бальніцы з клінічнымі праявамі знаходзяцца трое дарослых і тры дзіцяці. Шасцёра цалкам ачунялі. Больш за 30 чалавек пад наглядам медыкаў для выключэння або пацверджання хваробы, паведамляе «Рэспубліка».

У горадзе адкрыты дадатковы прышчэпачны пункт, людзі масава вакцынуюцца, улічваючы, што практычна ўсе хворыя не былі прышчэплены ад адзёру.

Пакуль медыкі спакойныя: прафілактычныя прышчэпкі атрымалі больш за 97 адсоткаў насельніцтва. Інфекцыя знаходзіцца пад кантролем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула