БЕЛ Ł РУС

Мінскі аблвыканкам павіншаваў жанчын абзацам, знойдзеным у Гугле

10.03.2018 / 16:42

Nashaniva.com

Гісторык Аляксандр Пашкевіч у сваім фэйсбуку звярнуў увагу на афіцыйныя віншаванні беларускіх жанчын з боку дзяржаўных арганізацый і асоб. Напрыклад, Мінскі аблвыканкам павіншаваў жанчын з 8 Сакавіка наступным чынам:

«Глубокое уважение и восхищение вызывают ваш самоотверженный материнский труд, умение быть бережной хранительницей домашнего очага, готовность мудро и ответственно решать общественные задачи».

Калі пашукаць гэтае віншаванне ў Гугле, піша Пашкевіч, можна знайсці яго не толькі ў чыноўнікаў Мінскага аблвыканкама, але і ў кіраўніцтва Чашніцкага райвыканкама Віцебскай вобласці, і ў кіраўніцтва Бялыніцкага райвыканкама Магілёўскай вобласці, і ў кіраўніка расійскага горада Чэлябінска Яўгена Цяфцелева, і нават у калектыва «государственной службы горного надзора и промышленной безопасности Луганской Народной Республики».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула