БЕЛ Ł РУС

Расійская сенатарка стала сусветна папулярнай. Дзякуючы сваёй прычосцы ФОТА

10.03.2018 / 17:24

Nashaniva.com

«Гэта Валянціна Пятрэнка. Не, яна не кіруе будаўніцтвам гіганцкага касмічнага лазера на Месяцы, які здольны знішчаць цэлыя краіны на Зямлі пры націску залішне велізарнай чырвонай кнопкі. Яна — сенатар з Расійскай Федэрацыі, прадстаўнік Рэспублікі Хакасія», — піша Інопресса са спасылкай на Newsweek.

«У ёй ёсць нешта, што непазбежна асацыюецца са «злыднямі з бандыяны «. Халодны сталёвы погляд. Неверагоднае пачуццё стылю ў вопратцы. Савецкая перадгісторыя. Але, замест таго каб трымаць на каленях пухнатага белага катка, яна носіць на галаве бурага, з перманентам», — гаворыцца ў артыкуле.

have just discovered Russian federation senator Valentina Petrenko's hair and need to share this news pic.twitter.com/vPXaolG0lV

— Alex Bruce-Smith (@alexbrucesmith) 1 марта 2018 г.

Карыстальнікі Twitter пытаюцца: «Што яна, уласна, просіць у цырульніка?», «Як мне зрабіць такую прычоску?». Журналіст паведамляе, што ў 2015 годзе Пятрэнка сказала ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы»: «У мяне проста кучаравыя валасы, падымаю ўверх некалькімі шпількамі, ўсё».

I firmly believe world leaders should have really weird hair, which is why I nominate Russian Senator Valentina Petrenko to replace Putin. pic.twitter.com/MFa8AWN9rA

— Kevin Rothrock (@KevinRothrock) 14 декабря 2016 г.

Журналіст працягвае: «Але знешнасць падманлівая. У доўгай кар'еры савецкага і расійскага функцыянера Пятрэнка, ураджэнкі Казахстана, быў цалкам не злачынны момант: у 1993 годзе яна дапамагла дамовіцца аб вызваленні дзяцей, узятых у закладнікі, і была ўзнагароджана за гэта ордэнам «За асабістую мужнасць», згодна з яе біяграфіяй на сайце расійскага ўрада».

Russian Senator, Valentina Petrenko repping the Republic of Khakassiya, has some amazing hair pic.twitter.com/ZoR7wmd6Mb

— Dustin (@DustinGiebel) 13 апреля 2017 г.

Аўтар паведамляе, што Пятрэнка займала высокія пасады ў структурах КПСС, а пазней РФ. Зараз яна сябра камітэта па сацыяльнай палітыцы ў Савеце Федэрацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула