Мінскіх падлеткаў, якія сышлi з дому, знайшлі ў Оршы
Мінскія падлеткі Дзяніс Юрханаў і Анастасія Тарушкіна, якія сышлi з дому, знойдзены ў Оршы, паведамляе Першамайскае РУУС Мінска.
9 сакавіка на вакзале ў Воршы гараджане ўбачылі і даведаліся па арыенціроўкам падлеткаў, пасля чаго неадкладна паведамілі ў міліцыю.
Як высветлілася, хлопец і дзяўчына хацелі адправіцца з гэтага вакзала ў Смаленск, але не паспелі. Цяпер падлеткі знаходзяцца ў Мінску і ўжо сустрэліся з бацькамі.