БЕЛ Ł РУС

Інфляцыя ў Венесуэле перавысіла 6000%

13.03.2018 / 15:08

Nashaniva.com

Узровень месячнай інфляцыі ў Венесуэле ў лютым перавысіў 80%. За год гэты паказчык дасягнуў 6141,1%. Пра гэта са спасылкай на справаздачу камісіі па фінансах Нацыянальнай асамблеі краіны паведамляе газета El Nacional.

Кіраўнік камісіі Хасэ Гера адзначыў, што такі паказчык знішчае заробкі, пенсіі і зберажэнні.

2 сакавіка прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура абвясціў пра павышэнне мінімальнай зарплаты ў краіне на 58%. Па курсе чорнага рынку, які фактычна выкарыстоўваецца ў дзяржаве, ён дасягне $2, па афіцыйным — $12.

У лютым Bloomberg чацвёрты раз запар прызнаў Венесуэлу самой «кепскай» эканомікай свету. Венесуэла часова пазбаўленая права голасу ў Генеральнай асамблеі ААН з-за даўгоў па сяброўскіх унёскаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула