БЕЛ Ł РУС

Хлопец арыгінальна паздзекаваўся з дзяўчыны, якая яму здрадзіла ФОТАФАКТ

13.03.2018 / 20:41

Nashaniva.com

Аргенцінец заспеў дзяўчыну з іншым хлопцам і непрыкметна зрабіў на іх фоне сэлфі.

pic.twitter.com/ysWuePOOWz

— Nano⚕ (@Marian0Nicolas) 4 марта 2018 г.

20-гадовы Мар'ян выпадкова трапіў на вечарыну, куды таксама прыйшла яго дзяўчына. Пра гэта ён даведаўся, калі ўбачыў каханую ў абдымках невядомага. Пара была так занятая пацалункамі, што нават не заўважыла госця.

Малады чалавек не разгубіўся: ён сеў побач, зрабіў сэлфі на іх фоне і выклаў здымак у сацсетках. «Мая дзяўчына (ужо былая) не падазрае, што мы прыйшлі на адну вечарынку», — падпісаў ён свой пост у Twitter.

Аб разрыве з хлопцам дзяўчына даведалася, калі твіт набраў вірусную папулярнасць. За некалькі дзён запіс Мар'яна сабраў больш як 15 тысяч рэпостаў і амаль 70 тысяч лайкаў.

Пазней аргенцінец апублікаваў скрыншоты перапіскі з былой каханай, якая перапрошвала і спрабавала апраўдацца. Яна заявіла, што была вельмі п'яная, але ўсё роўна любіць Мар'яна і хоча быць толькі з ім. Аднак гэтыя словы яго не пераканалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула