БЕЛ Ł РУС

У Гродне бацькі скралі вазок для свайго дзіцяці проста на вуліцы ВІДЭА

14.03.2018 / 16:52

nn.by

Ленінскім РАУС горада Гродна высвятляюцца асобы дарослай пары, якая скрала дзіцячую машынку-вазок каля СШ №27. Жыхарка абласнога цэнтра гуляла разам з дзіцем, і ў нейкі момант адышла, пакінуўшы вазок без нагляду. Праз некаторы час з'явілася жанчына, разам з мужчынам і дзіцем, пасадзіла ў вазок сваё дзіця і з'ехала з пляцоўкі. Кошт скрадзенага вазка — 60 беларускіх рублёў, паведамляе прэс-служба ведамства.

Калі вы пазналі грамадзян, паведамце па тэлефонах: + 375-29-243-02-20, 8-0152-79-68-08.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула