Ксенію Сабчак на дэбатах давялі да слёз ВІДЭА
Кандыдат у прэзідэнты Расіі ад партыі «Грамадзянская ініцыятыва» Ксенія Сабчак расплакалася падчас дэбатаў на тэлеканале «Расія 1».
Сабчак некалькі разоў звяртала ўвагу тэлевядучага Уладзіміра Салаўёва на тое, што яе перабіваюць іншыя кандыдаты, у прыватнасці, Уладзімір Жырыноўскі. «Гэтыя людзі перабіваюць толькі мяне», — заўважыла Сабчак.
Яна папрасіла тэлевядучага кампенсаваць ёй час, паколькі іншыя кандыдаты не далі ёй выказацца. «Вы праўда лічыце, што гэта нармальна?» — спытала Сабчак ў Салаўёва. Ён адказаў, што гэта «бязладдзе, давядзенне жанчыны да слёз» і «калектыўнае цкаванне» аднаго з кандыдатаў, але заявіў, што не можа мяняць правілы. Пасля гэтых слоў Сабчак пакінула студыю.