БЕЛ Ł РУС

МЗС Украіны заявіў аб падрыхтоўцы да выхаду з СНД і дэнансацыі дамовы аб дружбе з Расіяй

14.03.2018 / 22:0

Nashaniva.com

МЗС Украіны падрыхтаваў прапановы для прэзідэнта краіны па выхадзе з СНД і дэнансацыі дамовы аб дружбе з Расіяй. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні застаецца за Пятром Парашэнкам.

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін падчас выступу ў Вярхоўнай Радзе паведаміў, што яго ведамства падрыхтавала прапановы па выхадзе краіны з СНД і аб дэнансацыі Дамовы аб сяброўстве, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і Расіяй. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміла прысутная на выступе дэпутатаў Святлана Залішчук.

«Міністр Павел Клімкін у нашым камітэце па замежных справах анансаваў, што МЗС падрыхтаваў прапановы для прэзідэнта па выхадзе з органаў СНД і аб дэнансацыі Дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і Расеяй. На пытанне, калі можна чакаць такіх рашэнняў, міністр адказаў, што рашэнне за кіраўніком дзяржавы», — напісала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула