БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Лондану прыйдзецца або прадставіць доказы, або выбачыцца

19.03.2018 / 13:28

Nashaniva.com

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамлі не схільныя казаць пра абвастрэнне адносінаў з Захадам у цэлым, бо гаворка ідзе пра беспадстаўны паклёпніцкі паток з боку Вялікабрытаніі.

Паводле яго слоў, рана ці позна Лондану прыйдзецца альбо прадставіць доказы, альбо выбачыцца.

«Я не ўжываў бы фразу «абвастрэнне адносін з Захадам». У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра зусім цяжкавытлумачальнае, з незразумелай матывацыяй і беспадстаўныя паклёпніцкія патокі ў дачыненні да Расіі з боку Вялікабрытаніі, з боку кіраўніцтва Вялікабрытаніі. Нам зразумелая, скажам так, салідарнасць і Еўраатлантычная, і іншая, але яшчэ раз паўтараю, рана ці позна за вось гэтыя галаслоўныя абвінавачванні давядзецца адказваць. Прыйдзецца іх ці чымсьці падмацаваць, нейкімі доказамі, або прынесці адпаведныя прабачэнні», - сказаў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула