БЕЛ Ł РУС

Стральба адбылася ў амерыканскай школе

20.03.2018 / 16:57

Nashaniva.com

Стральба адбылася ў старэйшай школе Great Mills ў амерыканскім штаце Мэрылэнд. Пра гэта паведамляе ў аўторак, 20 сакавіка, Fox News.

Па наяўнай інфармацыі, будынак ачэплены, стральба спыненая. На месцы працуе паліцыя. Бацькоў папрасілі не прыязджаць да навучальнай установы, паколькі дзяцей перавязуць у школу ў суседнім населеным пункце.

NBC Washington паведаміла пра шматлікіх пацярпелых, але пакуль гэтая інфармацыя не пацверджаная ўладамі. У той жа час журналіст ABC7 Брэд Бэл паведаміў на сваёй старонцы ў Twitter пра траіх параненых навучэнцаў. Паводле яго дадзеных, адзін з іх — сам стралок.

Школа, дзе адбыўся стрэл, знаходзіцца прыкладна ў 100 кіламетрах ад Вашынгтона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула