БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам сутыкнуліся фура без страхоўкі і легкавік без тэхагляду ФОТАФАКТ

21.03.2018 / 15:22

Nashaniva.com

Аварыя адбылася сёння каля 11.00 на 11-м км аўтадарогі Калодзішчы — Заслаўе.

«Кіроўца грузавіка MAN рухаўся ў бок Калодзішчаў, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем «Опель». Абедзве машыны з'ехалі ў кювет і перакуліліся. Пасажыр «Опеля» атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны», — праінфармавала БелТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Мінскага раёна Кацярына Сільчанка.

У кіроўцы MAN адсутнічае дамова абавязковага страхавання, а вадзіцель «Опеля» кіраваў машынай без пройдзенага дзяржтэхагляду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула