БЕЛ Ł РУС

Мінчук скраў $6 тысяч у бацькоў сваёй дзяўчыны

21.03.2018 / 22:01

Nashaniva.com

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Мінска затрымалі 19-гадовага мінчука, які скраў $6 тысяч з кватэры бацькоў сваёй дзяўчыны, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Затрыманы неаднаразова быў сведкам таго, як бацькі дзяўчыны даставалі са схованкі адкладзеныя на рамонт кватэры грашовыя сродкі. Знайшоўшы момант, ён здзейсніў крадзеж. Грошы былі змарнаваныя за тыдзень на кішэнныя выдаткі.

Бацькі дзяўчыны, даведаўшыся, што іх назапашванні выкраў знаёмы дачкі, запатрабавалі вярнуць грошы, а пасля адмовы звярнуліся ў міліцыю. Цяпер Савецкім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да фігуранта заведзеная крымінальная справа па ч.3 арт.205 КК (крадзеж), якая прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула