БЕЛ Ł РУС

На лапіку зямлі каля плошчы Незалежнасці метрапалітэн уцісне 7-павярховую будыніну ФОТА

23.03.2018 / 11:47

Nashaniva.com

як вам?

Паміж плошчай Незалежнасці і вуліцай Ленінградскай пачынаецца будаўніцтва інжынернага корпуса метрапалітэна, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў камітэце будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама.

Пляцоўку абнеслі плотам, ідуць падрыхтоўчыя працы. Пабудова вырасце на вольным участку побач з дваром БДУ. Яна будзе максімальна набліжана да існуючага будынка ўпраўлення Мінскага метрапалітэна на плошчы Незалежнасці.

Новы інжынерны корпус будзе прызначаны для абслугоўвання трэцяй і чацвёртай ліній, у ім плануюць размясціць і службу аховы падземкі. Аб'ект запраектаваны сяміпавярховым, яго агульная плошча — каля 6 тыс. кв. м.

Будынак плануецца ўзвесці за 2 гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула