БЕЛ Ł РУС

Проста не прачнуўся раніцай — журналіст АНТ памёр у 31 год

23.03.2018 / 15:21

УШ

Журналіста Васіля Садоўскага знайшлі памерлым раніцай 23 сакавіка. Яму быў 31 год.

«Раніцай ён проста не прачнуўся. Што дакладна здарылася, пакуль не ведаем», — кажуць супрацоўнікі тэлеканала.

Пасля сканчэння Інстытута журналістыкі БДУ Васіля Садоўскага размеркавалі на «Радыё АНТ», пасля ён перайшоў на тэлеканал АНТ у аддзел навін.

Знаёмыя хлопца расказваюць, што ўвосень той вярнуўся з Польшчы, дзе вучыўся ў Кракаве па спецыяльнасці «журналіст радыё».

«Добры хлопец, з чыстым сумленнем, не прымаў ніякага ўдзелу ў ідэалагічных справах», - узгадваюць сябры Васіля.

Пасля вяртання з Польшчы Садоўскі жыў з бацькамі. Яны і знайшлі яго цела ў ложку — калі хацелі пабудзіць раніцай.

Дакладная прычына смерці пакуль невядомая, але найхутчэй у Васіля спынілася сэрца, кажуць яго сябры.

Васіль Садоўскі быў адзіным дзіцём у сям’і.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула