БЕЛ Ł РУС

На кіеўскім Майдане прайшла акцыя салідарнасці з беларускім народам

25.03.2018 / 16:43

Nashaniva.com

Прадстаўнікі беларускай дыяспары ва Украіне і неабыякавыя ўкраінцы правялі ў нядзелю ў Кіеве акцыю салідарнасці з беларускім народам «Гадзіна волі».

Удзел у мерапрыемстве на Майдане Незалежнасці прынялі каля сотні чалавек, паведамляе Укрінфарм.

Удзельнікі акцыі трымалі, побач са сцягамі Украіны, бел-чырвоныя-белыя сцягі і іншую сімволіку БНР.

З дапамогай ўзмацняльніка гуку былі абвешчаныя прамовы актывістаў, таксама трансляваліся беларускія патрыятычныя песні.

Сярод удзельнікаў акцыі былі і ўкраінскія добраахвотнікі, якія, па іх словах, прыйшлі падтрымаць братэрскі беларускі народ і выказаць салідарнасць са сваімі братамі — беларускімі добраахвотнікамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула