БЕЛ Ł РУС

П'янага бяспраўніка затрымалі восьмы раз за 10 гадоў

28.03.2018 / 11:25

Nashaniva.com

У Ждановічах затрымалі бяспраўніка, які сем разоў прыцягваўся да адказнасці за п'яную язду, паведаміла БелТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Мінскага раёна Кацярына Сільчанка.

Супрацоўнікі ДАІ 27 сакавіка спынілі Honda Civic. За рулём знаходзіўся кіроўца з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення. У размове з інспектарамі мужчына 1982 года нараджэння паводзіў сябе абуральна, адмовіўся па патрабаванні супрацоўніка ДАІ прайсці агляд на прадмет алкагольнага ап'янення.

Аказалася, што парушэнне здзейснена паўторна на працягу года і кіроўца пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі за аналагічнае парушэнне. З 2008 года мужчына ўжо 7 разоў прыцягваўся да адказнасці за язду ў нецвярозым стане.

Кіроўца адхілены ад кіравання транспартным сродкам, аўтамабіль дастаўлены на штрафстаянку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула