БЕЛ Ł РУС

Бойка з накдаўнам на матчы «Нёман» — «Юнацтва» ВІДЭА

28.03.2018 / 22:34

Nashaniva.com

У трэцім перыядзе матчу фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі паміж «Нёманам» і «Юнацтвам» (2:1) адбылася масавая бойка, у якой узялі ўдзел варатары камандаў. Кіпер гасцей Дзмітрый Мільчакоў зладзіў бойку са сваім візаві Віталём Трусам. Брамнік гасцей у выніку быў адпраўлены ў накдаўн, яму спатрэбілася дапамога лекара, піша Прессбол.

Адзначым, што Трус зарабіў выдаленне да канца гульні, а Мільчакоў атрымаў агулам 14 хвілін штрафу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула