Найхутчэй прырастае насельніцтва Астраўца і Фаніпаля — топ-25 гарадоў, якія ратуюць дэмаграфічную сітуацыю
Белстат апублікаваў дадзеныя аб колькасці насельніцтва ў гарадах і мястэчках краіны.
Агулам беларусаў за 2017 год паменела на 13 тысяч чалавек, але страты зафіксаваныя перадусім у сельскай мясцовасці.
А вось у многіх гарадах колькасць насельніцтва павялічваецца.
У працэнтных суадносінах найбольшы рост назіраўся ў Астраўцы. За год насельніцтва горада каля АЭС вырасла на 6%.
Таксама заўважныя змены ў гарадах-спадарожніках Мінска. Там за год стала жыць на 1,5 тысячы чалавек больш.
Фаніпаль прырос за год больш чым на 500 чалавек. Фота vetliva.by
Па-ранейшаму цэнтрам прыцягнення людзей застаюцца абласныя цэнтры. Яны «вымылі» з перыферыі 7,5 тысячы чалавек. На столькі ж павялічылася і насельніцтва Мінска.
| № | Горад | Прырост | Насельніцтва |
| 1 | Мінск | 7625 | 1 982 444 |
| 2 | Брэст | 3591 | 347 576 |
| 3 | Гродна | 2209 | 370 919 |
| 4 | Магілёў | 944 | 381 353 |
| 5 | Астравец | 625 | 10 878 |
| 6 | Фаніпаль | 532 | 16 444 |
| 7 | Гомель | 464 | 535 693 |
| 8 | Ліда | 451 | 101 616 |
| 9 | Дзяржынск | 398 | 27 839 |
| 10 | Віцебск | 365 | 370 298 |
| 11 | Жодзіна | 256 | 64 559 |
| 12 | Нясвіж | 251 | 15 808 |
| 13 | Заслаўе | 242 | 15 661 |
| 14 | Буда-Кашалёва | 223 | 8683 |
| 15 | Кобрын | 213 | 53 177 |
| 16 | Столін | 191 | 13 460 |
| 17 | Ашмяны | 151 | 16 835 |
| 18 | Лагойск | 149 | 13 099 |
| 19 | Жлобін | 142 | 76 220 |
| 20 | Смалявічы | 141 | 16 784 |
| 21 | Смаргонь | 141 | 37 527 |
| 22 | Нароўля | 136 | 8046 |
| 23 | Клецк | 135 | 11 483 |
| 24 | Чачэрск | 133 | 8445 |
| 25 | Докшыцы | 127 | 6954 |