БЕЛ Ł РУС

У Беларусі пачынаецца сезон кляшчоў

3.04.2018 / 15:20

Nashaniva.com

Першыя выпадкі ўкусаў кляшчоў зарэгістраваныя ў Брэсцкай вобласці, паведаміла БЕЛТА энтамолаг абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ларыса Ярац.

Першы выпадак быў зафіксаваны ў Жабінкаўскім раёне яшчэ ў студзені. Пацярпелы — падлетак, клешч укусіў яго ў двары. Актывізаваліся кляшчы ў сярэдзіне сакавіка. За сакавік у вобласці зарэгістравана 14 выпадкаў, у якіх у тым ліку пацярпелі шэсць дзяцей. Паводле слоў спецыяліста, гэта нашмат менш, чым у мінулым годзе (73 пацярпелых, у тым ліку 28 дзяцей).

Выпадкі ўкусаў кляшчоў зарэгістраваныя ў Брэсцкім, Іванаўскім, Івацэвіцкім, Кобрынскім, Маларыцкім, Пінскім, Пружанскім раёнах. У асноўным яны адбываліся пры выгуле сабак. Па два чалавекі пацярпелі пры нарыхтоўцы дроў і бярозавага соку. Укусы дзяцей у большасці выпадкаў зафіксаваныя, калі яны гулялі са свойскімі жывёламі.

На 2 красавіка па даследаванне кляшчоў у лабараторыі цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі вобласці звярнуліся 14 чалавек. Сем вынікаў выявіліся станоўчымі - у кляшчах былі выяўленыя ўзбуджальнікі Лайм-барэліёзу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула