Пад Капылём двое вяскоўцаў забілі суседскага сабаку, які палохаў гусей
Пра гэта паведаміў БЕЛТА старшы пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Генадзь Вештарт.
«1 студзеня двое жыхароў в.Лугавая адлавілі каля дома сабаку, што належала дачцэ адной з вясковак. Затым сабаку павесілі. У працэсе сабака ўкусіў аднаго з мужчын за запясце», — распавёў Генадзь Вештарт.
Высветлілася, што забіць сабаку вяскоўцам прапанавала суседка, якая неўзлюбіла жывёлу за тое, што напярэдадні неаднаразова палохала яе гусей.