БЕЛ Ł РУС

У Горадні затрымалі абаронцаў дрэваў

16.10.2008 / 11:23

СП

грамадзянская хроніка

Сёньня раніцай у завулку Тэлеграфным аднавілі сьпілоўваньне дрэваў. Некалькі чалавек і краязнавец Ігар Лапеха ў тым ліку, паспрабавалі перашкодзіць гэтаму.

Эдвард Дмухоўскі, Надзея Крапівіна ды Ігар Лапеха баранілі дрэвы

Па краязнаўцу прыехалі з аўтаматам

Сёньня раніцай у завулку Тэлеграфным побач з каледжам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі аднавілі сьпілоўваньне дрэваў. Актывіст руху "За Свабоду!" Эдвард Дмухоўскі, краязнавец Ігар Лапеха і актывістка Надзея Крапівіна былі затрыманыя за спробу перашкодзіць высяканьню грабаў. Міліцыянтаў выклікаў дырэктар каледжу Аляксандар Красуцкі. Затрыманьнем кіраваў маёр Сяргей Вечар.

Як паведаміў сп. Лапеха, затрыманых адвезьлі ў РУУС Ленінскага раёну на вуліцы Тэльмана.

Э. Дмухоўскага абвінавацілі ў дробным хуліганстве -- перашкаджаў ажыцьцяўляць зьнішчэньне дрэваў супрацоўнікам Горадяназелянгасу. На яго склалі пратакол паводле арт. 17.1 КаАП. У адносінах да І. Лапехі і Н. Крапівінай супрацоўнікі міліцыі склалі па два пратаколы: дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Бліжэйшым часам суд разгледзіць справы грамадзкіх актывістаў, ім пагражае штраф у буйных памерах, або адміністрацыйны арышт, паведаміла Радыё Рацыя.

Нагадаем, што на пачатку кастрычніка мясцовыя жыхары спынілі незаконнае высяканьне грабавай алеі – дрэваў, занесеных ў Чырвоную кнігу дрэваў.

Здымкі Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула