З часу тэракту ў мінскім метро прайшло сем гадоў
Сёння, 11 красавіка, — сёмыя ўгодкі (11.04.2011) тэракту на станцыі «Кастрычніцкая» мінскага метро.
Выбух тады прагрымеў у 17:56 на платформе станцыі, у гадзіну пік. Загінулі і памерлі ад ран 15 чалавек, а 387 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
У арганізацыі тэракту абвінавацілі Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Іх асудзілі да смяротнай кары.
У гадавіну тэракту мінчукі звычайна нясуць кветкі да мемарыялу на ўваходзе на станцыю, праводзяцца таксама жалобныя мерапрыемствы.