БЕЛ Ł РУС

У Пскоўскай вобласці сутыкнуліся трактар і мікрааўтобус: пацярпелі шэсць грамадзян Беларусі

11.04.2018 / 10:26

Nashaniva.com

60.мвд.рф

Шэсць чалавек атрымалі траўмы ў аварыі, якая адбылася 11 красавіка, каля 05.00, у Струга-Красненскім раёне Пскоўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе рэгіянальнага ўпраўлення МУС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, на 258-м кіламетры трасы Санкт-Пецярбург — Невель кіроўца трактара Volvo пры здзяйсненні развароту не ўпэўніўся ў бяспецы манеўру, у выніку адбылося сутыкненне з мікрааўтобусам Mercedes.

У мікрааўтобусе знаходзіліся 9 грамадзян Беларусі. Шэсць з іх атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваны ў Пскоўскую абласную бальніцу.

- На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група і супрацоўнікі ДІБДР, устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння. Паліцыяй прымаюцца меры да інфармавання сваякоў пацярпелых у Рэспубліцы Беларусь, — паведамілі ва ўпраўленні МУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула