БЕЛ Ł РУС

У Сірыі заўважаныя бамбардзіроўшчыкі Су-34 з супрацькарабельнымі ракетамі X-35

11.04.2018 / 14:17

У небе каля расійскай авіябазы Хмеймім заўважаныя бамбардзіроўшчыкі Су-34 з супрацькарабельнымі ракетамі X-35. Фатаграфіі бамбардзіроўшчыка былі апублікаваныя ў Twitter.

Су-34 с 2мя X-35 над Тартусом вчера pic.twitter.com/094gCkuPuI

— На передовой (@naperedovoj) April 11, 2018

Бамбардзіроўшчык Су-34 здольны эфектыўна працаваць па наземных, марскіх і паветраных цэлях. Для гэтага на яго борце ўстаноўлена шматрэжымная бартавая радыёлакацыйная станцыя (БРЛС). Дзякуючы ёй Су-34 здольны выяўляць малапамерныя наземныя цэлі і эфектыўна працаваць па паветраных цэлях, выяўляючы іх на дыстанцыі да 250 км.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула