БЕЛ Ł РУС

Аліеў запрасіў Лукашэнку ў Азербайджан «у любы зручны час»

12.04.2018 / 11:03

Nashaniva.com

У ходзе тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым кіраўнік Беларусі ад свайго імя, сваёй сям'і і ўсяго беларускага народа цёпла павіншаваў азербайджанскага лідара з упэўненай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах.

Лукашэнка і Аліеў абмеркавалі парадак дня двухбаковых адносін, стан і перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, кантакты на міжнароднай арэне.

Ільхам Аліеў таксама запрасіў Аляксандра Лукашэнку зрабіць візіт у Азербайджан у любы зручны час, адзначаецца ў паведамленні БелТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула